Аб школе - Залесская СШ
Беларусь Библиотечная
Кобрин 

Аб школе

"ПОЛОЖЕНИЕ об организации пропускного режима"

разгарнуць » / « згарнуць

З гісторыі школы:

Дакладныя звесткі аб Залескай школе маюцца з 80-х гадоў ХІХ стагоддзя.

З 1918г. па 1939г. у в. Залессепрацавала польская школа.

У 1939г. адкрылася Залеская НСШ.

У кастрычніку 1949г. быўузведзены новы будынак школы.

З 1950-1951 навучальнага года Залеская школа стала сярэдняй.

Першы выпуск з 14 навучэнцаў быў у 1952г. У 2011 годзе праведзены капітальны рамонт будынка школы.

Традыцыі школы:

За шматгадовую гісторыю існавання ў ДУА "Залеская сярэдняя школа Кобрынскага раёна" склаліся традыцыі, якія не толькі падтрымліваюцца, але і ўмацоўваюцца, удасканальваюцца і развіваюцца. Традыцыі школы захоўваюць вечнае каштоўнае: пераемнасць пакаленняў, любоў і павага да гісторыі роднай школы, імкненне прымножыць яе славу.

У традыцыях школы - экалагічныя акцыі, школьныя турзлёты, вечары сустрэчы выпускнікоў, фестывалі песень ваенных гадоў, навагоднія тэатралізаваныя паказы, сустрэчы з паэтамі Кобрыншчыны. Традыцыйным стаў удзел навучэнцаў і дарослых нашай школы ў працоўных акцыях, а таксама правядзенне святаў Дзень настаўніка, Дзень абаронцы Айчыны, 8 сакавіка, Масленіца. З асаблівай адказнасцю педкалектыў і навучэнцы школы падыходзяць да правядзення мерапрыемстваў, прысвечаных святу Дзень Перамогі.

Гэта далёка не поўны спіс традыцый нашай установы. Педкалектыў і навучэнцы школы імкнуцца захоўваць звычаі і традыцыі, на якіх будуецца школьнае жыццё, памятаючы пра тое, што менавіта тая школа, якая стварае сабе добрае імя і праз традыцыі беражэ гэта добрае імя, мае будучыню.

ПАНЯДЗЕЛАК - ПЯТНІЦА

8.00 – 17.00

СУБОТА

9.00 – 15.00

Населеныя пункты, замацаваныя за Дзяржаўнай установай адукацыі «Залеская сярэдняя школа Кобрынскага раёна»:

в. Залессе, в. Сялец, в. Закросніца, в. Турная, в. Рачкі, в. Паўлава, в. Дзявяткі.