ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА - Залесская СШ
Беларусь Библиотечная
Кобрин 

ШКОЛА АКТЫЎНАГА ГРАМАДЗЯНІНА

У адпаведнасці з Інструктыўна-метадычным лістом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Асаблівасці арганізацыі выхаваўчай, ідэалагічнай і сацыяльнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2018/2019 навучальным годзе" кожны чацвёрты чацвер месяца для вучняў IX-XI класаў будзе арганізаваны адзіны дзень інфармавання пад агульным дэвізам. "КРОК" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" - з запрашэннем дзяржаўных і грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання, дэпутатаў, медыйных персон. На працягу навучальнага года кожная ўстанова адукацыі ажыццявіць дзевяць тэматычных крокаў. Кожны КРОК прадугледжвае паслядоўнае фарміраванне ведаў, уменняў, асобасных якасцей, перакананняў, якія ляжаць у аснове грамадзянскай кампетэнтнасці.

У "Школе Актыўнага Грамадзяніна" фарміруецца гатоўнасць навучэнцаў у будучыні ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны, выконваючы грамадзянскія ролі (выбаршчыка, законапаслухмянага грамадзяніна, члена грамадскіх арганізацый і г.д.), гатоўнасць самастойна прымаць рашэнні ў сферы дзяржаўна-грамадскіх адносін, несці адказнасць за прынятыя рашэнні і іх наступствы. Асноўная задача - пашырэнне ведаў навучэнцаў аб палітычных і сацыяльна-эканамічных падзеях у Рэспубліцы Беларусь, развіццё ўменняў аналізаваць інфармацыю аб сацыяльных з'явах і працэсах, весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства.