Мэты і задачы - Залесская СШ
Беларусь Библиотечная
Кобрин 

Мэты і задачы

Не нашкодзіць, заўважыць, дапамагчы

У 2025/2026 навучальным годзе перад педагагічным калектывам установы пастаўлена наступная мэта:

Забеспячэнне якасці адукацыі праз эфектыўнае ўзаемадзеянне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, укараненне эфектыўных форм і метадаў адукацыйнага працэсу. Дасягаць дадзеную мэту калектыў школы будзе, вырашаючы наступныя задачы:

1.Аптымізаваць адукацыйны працэс праз:

-рацыянальнае выкарыстанне рэсурсаў навучальных і факультатыўных заняткаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

-абнаўленне формаў і метадаў працы з адоранымі і высакаматываванымі навучэнцамі;

-развіццё даследчай дзейнасці педагогаў і навучэнцаў.

2.Павышаць прафесійную кампетэнтнасць педагагічных кадраў праз:

-стварэнне бесперапыннай сістэмы павышэння педагагічнага майстэрства настаўніка, як шляхам самаадукацыі, так і праз курсы павышэння кваліфікацыі;

-удасканаленне сістэмы, якая забяспечвае абмен перадавым досведам працы;

-мабілізацыю намаганняў педагагічнага калектыву па павышэнні ўзроўню арганізацыйнай культуры.

разгарнуць » / « згарнуць